хедж
(англ. hedge = перашкода)
экан. тэрміновая здзелка, заключаная для страхоўкі ад магчымага змянення цэн.
хе́джэр
(англ. hedger, ад hedge = агароджваць)
экан. прадпрыемства, банк, фермер або іншы гаспадарчы суб’ект, які ажыццяўляе хедж.
хет-тры́к
(англ. hat trick)
1) тры галы, забітыя адным гульцом у адным матчы (у футболе, хакеі);
2) тры перамогі запар у спартыўных спаборніцтвах.