Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрапі́я

(гр. therapeia = лячэнне)

1) раздзел медыцыны, які вывучае ўнутраныя хваробы, іх прафілактыку і лячэнне;

2) лячэнне ўнутраных хвароб лекавымі сродкамі і іншымі нехірургічнымі спосабамі.

тэрары́зм

(фр. terrorisme, ад лац. terror = страх, жах)

палітыка і практыка тэрору 1.

тэрары́ст

(фр. terroriste, ад лац. terror = страх, жах)

прыхільнік і ўдзельнік тэрору 1.

тэ́рмін

(лац. terminus = мяжа, граніца)

1) пэўны прамежак часу, адведзены для чаго-н. (напр. двухмесячны т.);

2) вызначаная дата, да наступлення якой што-н. павінна адбыцца, закончыцца (напр. прыехаць у т.);

3) лінгв. слова, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце якой-н галіны навукі, тэхнікі, мастацтва.

тэрміна́л

(англ. terminal, ад лац. terminalis = заключны, канчатковы)

1) інф. устройства ў ЭВМ, прызначанае для ўводу інфармацыі і вываду яе пасля апрацоўкі;

2) частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя і пакетаваныя грузы.

тэро́р

(лац. terror = страх, жах)

1) гвалт, які даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў;

2) празмерная жорсткасць у адносінах да каго-н., запалохванне (напр. палітычны т.).

тэрыто́рыя

(лац. territorium, ад terra = зямля)

1) зямельная прастора з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);

2) вобласць распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр. моўная т.).