Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэ́ма

(гр. thema)

1) прадмет апісання, адлюстравання, даследавання, размовы (напр. т. рамана, т. даклада);

2) асноўны матыў музычнага твора (напр. т. з варыяцыямі).

тэмп

(іm. tempo, ад лац. tempus = час)

1) хуткасць выканання музычнага твора (напр. т. песні);

2) ступень хуткасці ў ажыццяўленні чаго-н. (напр. т. будаўніцтва).

тэмпера́мент

(лац. temperamentum = суразмернасць, належныя суадносіны частак)

1) сукупнасць псіхічных рыс асобы, якія залежаць ад фізіялагічных асаблівасцей арганізма і складаюць пэўны псіхалагічны тып (напр. флегматычны т., халерычны т.);

2) жыццёвая энергія, здольнасць да ўнутранага ўздыму, страснасць (напр. чалавек з тэмпераментам).