сістэ́ма
(гр. systema = злучэнне, складзенае з частак)
1) сукупнасць заканамерна звязаных паміж сабой элементаў (прадметаў, з’яў, поглядаў, ведаў і г. д.), якія складаюць пэўнае цэласнае ўтварэнне, адзінства;
2) пэўны парадак у размяшчэнні і сувязі частак чаго-н. (напр. с. механізмаў);
3) форма арганізацыі чаго-н. (напр. выбарчая с.);
4) сукупнасць прынцыпаў, якія служаць асновай якога-н. вучэння (напр. філасофская с. Гегеля);
5) форма грамадскага ладу (напр. дзяржаўная с.);
6) сукупнасць органаў, якія маюць агульную функцыю (напр. нервовая с.);
7) канструкцыя (напр. с. самалёта).
сістэматыза́цыя
(фр. systematisation, ад гр. systema = злучэнне, складзенае з частак)
размяшчэнне чаго-н. у вызначаным парадку і сувязі частак, прывядзенне ў сістэму.