Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сеа́нс

(фр. séance)

дэманстрацыя або выкананне чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку (напр. с. у кіно, с. гіпнозу).

сегрэга́цыя

(лац. segregatio = аддзяленне)

адна з форм расавай дыскрымінацыі, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, напр. з прымусовым адасабленнем неграў ад белых.

сезо́н

(фр. saison)

1) адна з чатырох пор года (напр. летні с.);

2) частка года, найбольш прыдатная для якой-н. работы, адпачынку (напр. с. жніва, купальны с., тэатральны с.) або звязаная з якімі-н. пастаяннымі з’явамі прыроды (напр. с. дажджоў).

сейл

(англ. sale)

распрадажа тавараў па зніжаных цэнах, якая адбываецца звычайна ў канцы каляндарных сезонаў або з выпадку якіх-н. дзяржаўных або рэлігійных свят.

сейм

(польск. sejm)

1) саслоўна-прадстаўнічы орган у старажытнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім;

2) назва парламента ў некаторых дзяржавах, напр. у Польшчы, Фінляндыі.

сейсмі́чны

(ад гр. seismos = землетрасенне)

звязаны з землетрасеннямі; прызначаны для вывучэння ваганняў зямной паверхні (напр. с-ыя з’явы, с-ая станцыя).

сейф

(англ. safe = літар. надзейны)

1) незгаральная металічная шафа для захоўвання сакрэтных папер, грошай, дакументаў;

2) памяшканне з такімі шафамі ў банку.

секве́стр

(лац. sequestrum)

забарона ці абмежаванне, якое накладваецца дзяржаўнымі ўладамі на карыстанне якой-н. маёмасцю.

секрэтэ́р

(фр. secrétaire)

кніжная паліца з адкідной або высоўнай дошкай, якая замяняе стол.

секс

(англ. sex, ад лац. sexus = пол)

сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.