Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

субардына́цыя

(ад лац. sub = пад + ordinatio = прывядзенне ў парадак)

сістэма строгага падпарадкавання малодшых службовых асоб старшым.

субве́нцыя

(лац. subventio = дапамога)

від дзяржаўнай грашовай дапамогі асобным галінам гаспадаркі, якая, у адрозненне ад датацыі, павінна быць выкарыстана на канкрэтныя мэты.

суб’е́кт

(лац. subjectum)

1) філас. чалавек, які пазнае знешні свет (аб’ект) і ўздзейнічае на яго;

2) асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі (напр. с. права);

3) чалавек, звычайна з адмоўнымі рысамі характару;

4) прадмет суджэння ў логіцы;

5) лінгв. дзейнік.

суб’екты́ўны

(лац. subjectivus = які далучаецца)

1) уласцівы толькі дадзенай асобе, асабісты (напр. с-ыя перажыванні);

2) небесстаронні, прадузяты (проціл. аб’ектыўны 2).

субліма́цыя

(лац. sublimatio = падніманне)

1) пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага стану непасрэдна ў газападобны, абмінаючы вадкі;

2) пераключэнне ніжэйшых, пераважна сексуальных пабуджэнняў на высокія, інтэлектуальна і сацыяльна карысныя мэты.

субсі́дыя

(лац. subsidium)

дапамога ў грашовай або натуральнай форме каму-н.

субстра́т

(лац. substratum = аснова, падкладка)

1) філас. агульная аснова ўсіх працэсаў і з’яў;

2) элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў (параўн. адстрат).

субты́льны

(лац. subtilis)

1) кволы, слабы;

2) далікатны (аб чалавеку).

субці́тр

(фр. subtitre, ад лац. sub = пад + фр. titre = надпіс)

надпіс на ніжняй частцы кадра іншаземнага фільма з перакладам іншамоўнага тэксту на мову, зразумелую гледачам.

сувені́р

(фр. souvenir)

памятны падарунак або пакупка як памяць аб наведванні краіны, горада і г. д.