Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

се́рвер

(англ. server)

1) камп’ютэр, які выконвае функцыі абслугоўвання карыстальнікаў і кіруе размеркаваннем інфармацыйных рэсурсаў у вылічальных сетках;

2) праграма, якая забяспечвае доступ да інфармацыйных рэсурсаў у вылічальных сістэмах.

серві́з

(фр. service, ад servir = накрываць на стол)

поўны набор сталовай ці чайнай пасуды з агульным мастацкім афармленнем на пэўную колькасць асоб.

сервілі́зм

(фр. servilisme, ад лац. servilis = рабскі)

рабалепства, прыслужніцтва, рабская ўгодлівасць.

серві́льны

(лац. servilis = рабскі)

рабалепны, угодлівы (напр. с-ыя манеры).

сервірава́ць

(фр. server, ад лац. servire = служыць)

расстаўляць па пэўных правілах пасуду, стравы, рыхтуючы стол да абеду.

сертыфіка́т

(фр. certificat, ад лац. certus = верны + facere = рабіць)

1) пазыковае фінансавае абавязацельства дзяржавы, а таксама назва аблігацый спецыяльных дзяржаўных пазык;

2) дакумент са звесткамі пра асартымент, колькасць, якасць тавару, які экспартуецца.

серыя́л

(англ. serial, ад лац. serias = рад)

тэлевізійны фільм, які налічвае многа серый.