Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скейтбо́рд

(англ. skateboard, ад skate = катацца + board = дошка)

сп. катанне на спецыяльнай дошцы з ролікамі.

ске́йтэр

(англ. skater)

той, хто займаецца скейтбордам.

ске́псіс

(гр. skepsis = разбор, сумненне)

сумненне, недавер да чаго-н.

ске́птык

(гр. skeptikos = які разглядае, крытыкуе)

1) прыхільнік скептыцызму 1;

2) недаверлівы чалавек, які сумняваецца ва ўсім.

скептыцы́зм

(фр. scepticisme, ад гр. skeptikos = які разглядае, крытыкуе)

1) філасофскі напрамак, які падвяргае сумненню магчымасць пазнання аб’ектыўнай рэчаіснасці (параўн. агнастыцызм);

2) крытычны недавер, крайняе сумненне ў чым-н.

скетч

(англ. sketch = эскіз)

невялікая эстрадная п’еса жартаўлівага зместу.