Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скабро́зны

(фр. scabreux, -use, ад лац. scabrosus = грубы)

непрыстойны (напр. с. анекдот).

сканда́л

(фр. scandale)

1) ганебнае здарэнне, выпадак, які ставіць яго ўдзельнікаў у няёмкае становішча (напр. палітычны с.);

2) сварка з крыкам, лаянкай, бойкай (напр. учыніць с.).

скандзі́раваць

(ням. skandieren, ад лац. scandere)

выразна, па складах вымаўляць словы (напр. с. верш).

ска́нер

(англ. scanner)

інф. устройства для аптычнага ўводу інфармацыі (тэкстаў, графікаў і інш.) у памяць камп’ютэра.

скані́раваць

(англ. scan = уважліва разглядаць)

інф. уводзіць пры дапамозе сканера інфармацыю (тэкст, графік і інш.) у памяць камп’ютэра.

ска́ут

(англ. scout = разведчык)

член скауцкай (гл. скаутызм) арганізацыі.

скауты́зм

(ад англ. scout = разведчык)

адна з форм дзіцячага і юнацкага руху, якая ўзнікла ў Англіі ў 1907 г. з мэтай выхавання моладзі ў духу патрыятызму і рэлігійнасці; у розных краінах набыла розныя формы; аб’ядноўвае байскаутаў і гёрлскаутаў.