Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наркабі́знес

(ад гр. narke = аняменне + англ. business = бізнес)

бізнес, які прыносіць даход ад незаконнага гандлю наркотыкамі.

наркама́нія

(н.-лац. narcomania, ад гр. narke = аняменне + mania = шаленства, захапленне, цяга)

хваравітая цяга да наркотыкаў.

наркама́фія

(ад гр. narke = аняменне + іт. mafia = мафія)

злачынная арганізацыя, якая спецыялізуецца на вырабе і збыце наркотыкаў.

нарко́з

(фр. narcose, ад гр. narke = аняменне)

штучна выкліканы стан з поўнай або частковай стратай прытомнасці і болевай адчувальнасці.

нарко́тык

(н.-лац. narcoticus, ад гр. narkotikos = які ашаламляе)

рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне як сродак абязбольвання або ўсыплення, а пры бескантрольным ужыванні прыводзіць да наркаманіі.

нармаліза́цыя

(фр. normalisation, ад лац. normalis = урэгуляваны)

прывядзенне да нормы, падпарадкаванне норме (напр. н. міжнародных адносін, н. правапісу).

нарма́льны

(лац. normalis = урэгуляваны)

1) які адпавядае нормам, звычайны, натуральны (напр. н-ая тэмпература, н. колер скуры);

2) псіхічна здаровы (напр. н. чалавек).

нарматы́ўны

(фр. normatif, ад лац. norma = норма)

які вызначае, устанаўлівае норму (напр. н-ая граматыка).

нарцысі́зм

(н.-лац. narcissismus, ад гр. Narkîssos = імя міфічнага юнака, які закахаўся ў сваё адлюстраванне ў вадзе, памёр ад кахання і быў ператвораны багамі ў кветку)

паталагічная самаўлюблёнасць, самалюбаванне.