Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нама́з

(перс. namaz)

мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.

на́мбэ ту

(англ. number two = нумар два)

жарг. двойка, нездавальняючая адзнака.

наменклату́ра

(лац. nomenclatura = пералік, спіс імён)

1) сукупнасць або пералік назваў, тэрмінаў, якія ўжываюцца ў якой-н. галіне навукі, тэхнікі, вытворчасці (напр. н. лекавых сродкаў, н. вырабаў);

2) сукупнасць работнікаў, якія персанальна прызначаюцца вышэйшай інстанцыяй (напр. н. урада).

наміна́льны

(лац. nominalis = імянны)

1) выражаны грашовай вартасцю, якая ўказана на чым-н. (напр. н-ая цана тавару);

2) які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый (напр. н. кіраўнік).

наміна́цыя

(лац. nominatio)

1) называнне чаго-н. (напр. н. новых рэалій);

2) катэгорыя асоб або твораў, з ліку якіх эксперты ў той або іншай галіне літаратуры, мастацтва вылучаюць лепшых.