Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дубле́т

(фр. doublet, ад double = падвойны)

1) другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, бібліятэцы і г. д.;

2) адначасовы выстрал з абодвух ствалоў дубальтоўкі.

дублёр

(фр. doubleur, ад double = падвойны)

1) той, хто паралельна з кім-н. выконвае аднолькавую работу і ў патрэбны момант можа замяніць яго (напр. артыст-д., д.-касманаўт);

2) другі састаў спартыўнай каманды, які з’яўляецца рэзервам для асноўнага саставу.

дубліка́т

(лац. dublicatus = падвоены)

другі экзэмпляр дакумента, які мае аднолькавую сілу з арыгіналам.

дублі́раваць

(фр. doubler)

1) выконваць паралельна з кім-н. аднолькавую работу (напр. д. касманаўта);

2) замяняць асноўнага выканаўцу ролі (у тэатры, кіно);

3) замяняць мову кінафільма іншай мовай (напр. д. фільм).