Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дуае́н

(фр. doyen = старшыня)

асоба, якая ўзначальвае дыпламатычны корпус у якой-н. краіне.

дуалі́зм

(фр. dualisme, ад лац. dualis = дваісты)

1) філасофскае вучэнне, якое лічыць пачаткам быцця дзве незалежныя асновы — матэрыю і дух (параўн. манізм, плюралізм 1);

2) дваістасць, раздвоенасць чаго-н. (напр. д. светапогляду, д. улады).

дуапо́лія

(ад лац. duo = два + гр. poleo = прадаю)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пастаўшчыкі пэўнага тавару, не звязаныя паміж сабой пагадненнем аб умовах яго рэалізацыі.

дуапсо́нія

(ад лац. duo = два + psonia = пакупка)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пакупнікі аднаго і таго ж тавару.