Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ва́за

(фр. vase, ад лац. vas = пасудзіна)

пасудзіна з рознага матэрыялу (керамічная, шкляная, металічная) і рознай формы для кветак, садавіны, цукерак або проста дэкаратыўнага прызначэння.

вазелі́н

[фр. vaseline, ад ням. Was(ser) = вада + гр. elaion = алей]

мазь, якую атрымліваюць з нафтавага масла і вуглевадародаў (выкарыстоўваецца ў медыцыне, касметыцы, тэхніцы).

вазо́н

(польск. wazon < іт. vaso, ад лац. vas = пасудзіна)

1) дэкаратыўная пакаёвая расліна;

2) пасудзіна разам з дэкаратыўнай пакаёвай раслінай.