Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бюракра́т

(фр. bureaucrate, ад bureau = бюро + гр. kratos = улада)

1) прадстаўнік бюракратыі 2;

2) службовая асоба, якая пры выкананні сваіх абавязкаў асноўнае значэнне надае форме, а не сутнасці справы; фармаліст.

бюракраты́зм

(фр. bureaucratisme, ад bureau = бюро + + гр. kratos = улада)

1) канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы;

2) тое, што і бюракратыя 1.

бюракра́тыя

(фр. bureaucratie, ад bureau = бюро + гр. kratos = улада)

1) сістэма кіравання, пры якой асноўную ролю выконвае адміністрацыйны апарат, далёкі ад інтарэсаў грамадства;

2) чыноўніцтва.

бюро́

(фр. bureau)

1) кіроўная або распарадчая частка некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу (напр. б. прэзідыума НАН Беларусі);

2) назва некаторых устаноў, кантор (напр. Б. даведак, Б. надвор’я).