бутафо́рыя
(ад іт. buttafuori = памочнік рэжысёра)
1) абсталяванне для спектакля (мэбля, пасуда, зброя і інш.), а таксама штучныя прадметы, якія выстаўляюцца на вітрынах магазінаў замест сапраўдных;
2) перан. падман, фальш, разлічаныя на знешні эфект.
бутэрбро́д
(ням. Butterbrot = хлеб з маслам)
скібка хлеба з маслам, сырам, каўбасой і інш.