Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампенса́цыя

(лац. compensatio)

аплата, узнагарода за што-н., пакрыццё выдаткаў, страт (напр. грашовая к., к. за нявыкарыстаны адпачынак).

кампетэ́нцыя

(лац. competentia = адпаведнасць, згоднасць)

1) дасведчанасць у якой-н. справе, у якіх-н. пытаннях;

2) кола паўнамоцтваў, правоў якой-н. установы, асобы (напр. к. суда).

кампіля́цыя

(лац. compilatio = крадзеж, аграбленне)

апрацоўка вынікаў чужых даследаванняў без самастойнага вывучэння першакрыніц, а таксама сама работа, зробленая такім спосабам.

кампліме́нт

(фр. compliment)

пахвала каму-н., сказаная з мэтай зрабіць прыемнае.

кампраметава́ць

(фр. compromettre)

знеслаўляць каго-н. чым-н., наводзіць цень на яго рэпутацыю.

кампрамі́с

(лац. compromissum)

пагадненне з кім.н. на аснове ўзаемных уступак (напр. пайсці на к.).

камп’ю́тэр

(англ. computer, ад лац. computare = лічыць, вылічаць)

электронная вылічальная машына.

камуніка́бельны

(фр. communicable, ад лац. communicare = аб’ядноўваць)

такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н. (напр. к. чалавек).

камуніка́цыя

(лац. communicatio)

1) шлях транспартных зносін (напр. паветраная к., водная к.);

2) лінія сувязі (напр. падземныя камунікацыі);

3) лінія энерга-, газа-, цепла- або водазабеспячэння;

4) абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы.

камуфле́т

(фр. camouflet)

1) падземны разрыў артылерыйскага снарада, міны, авіябомбы;

2) перан. нечаканая непрыемнасць, няўдача.