Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каме́рцыя

(лац. commercium)

гандаль, гандлёвыя аперацыі.

каміка́дзе

(яп. kamikaze = вецер багоў)

1) лётчык-смяротнік у японскай арміі ў перыяд другой сусветнай вайны, які ішоў на смерць разам з накіраваным на цэль самалётам;

2) перан. тэрарыст-самазабойца.

камі́н

(ням. Kamin < лац. caminus, ад гр. kaminos = печ)

1) пакаёвая печ з шырокай адкрытай топкай;

2) электрычны прыбор для абагрэву пакоя, які знешнім выглядам нагадвае такую печ.

камісіяне́р

(фр. commissionnaire, ад лац. commissio = даручэнне)

пасрэднік у гандлёвых здзелках, асоба, якая выконвае гандлёвыя даручэнні за пэўную плату.

камітэ́нт

(лац. committens, -ntis = які даручае)

асоба, якая даручае камісіянеру заключыць гандлёвую здзелку.

кампа́ктны

(лац. compactus)

1) сціснуты шчыльна, без прамежкаў (напр. к-ая маса);

2) перан. кароткі, сціслы (напр. к. выклад).

кампакт-ды́ск

(англ. compact disk, ад лац. compactus = сціснуты, шчыльны + гр. diskos = дыск)

аптычны дыск невялікага дыяметра з інфармацыяй, закадзіраванай у лічбавай форме.

кампанава́ць

(лац. componere)

складаць цэлае з асобных частак (напр. к. нумар часопіса).

кампа́нія1

(польск. kompania, ад фр. compagnie)

1) група асоб, якія разам праводзяць вольны час;

2) гандлёвае або прамысловае аб’яднанне прадпрыемцаў (напр. акцыянерная к., чыгуначная к.).

кампа́нія2

(фр. campagne)

1) сукупнасць ваенных дзеянняў, абмежаваных месцам, часам (напр. зімняя к.);

2) перыяд знаходжання карабля ў плаванні;

3) мерапрыемствы для ажыццяўлення чарговай важнай грамадскапалітычнай або гаспадарчай задачы (напр. выбарчая к., пасяўная к.).