Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

какаі́н

(ісп. cocaina, ад індз. соса = кока)

наркатычнае рэчыва, якое здабываецца з лісця кокі і ўжываецца як сродак для суцішэння болю і для ўсыплення.

какафо́нія

(гр. kakophonia, ад kakos = дрэнны + phone = гук)

негарманічнае спалучэнне гукаў, непрыемнае для слыху (у музыцы, вершах).

кактэ́йль

(англ. coctail = літар. пеўнеў хвост)

1) напітак з сумесі розных спіртных вырабаў (віна, лікёру, каньяку) з цукрам і вострымі прыправамі;

2) безалкагольны напітак з сумесі малака, фруктовага соку, марожанага.

каламбу́р

(фр. calembour)

гульня слоў, жарт, заснаваны на камічным абыгрыванні блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў.

каланіза́цыя

(фр. colonisation, ад лац. colonia = пасяленне)

1) гвалтоўнае ператварэнне якой-н. краіны ў калонію 1;

2) засяленне незанятых зямель перасяленцамі.

кала́пс

(лац. collapsus = які страціў прытомнасць)

1) мед. раптоўнае моцнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю;

2) астр. катастрафічнае сцісканне масіўнай зоркі пад уздзеяннем сіл прыцяжэння (напр. гравітацыйны к.);

3) татальнае разбурэнне важных жыццядзейных сувязей і цэласці якога-н. утварэння або сістэмы, грамадства або дзяржавы; катастрофа.

калары́т

(іт. colorito, ад лац. color = колер)

1) гарманічнае спалучэнне фарбаў, колераў (у карціне, фрэсцы, мазаіцы), якое стварае пэўнае адзінства зместу і формы (напр. светлы к.);

2) перан. сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н. (напр. мясцовы к.).

каласа́льны

(фр. colossal)

надта вялікі, велізарны (напр. к-ае збудаванне, к-ыя магчымасці).

кале́га

(лац. collega)

асоба аднолькавай з кім-н. прафесіі, спецыяльнасці, таварыш па працы або занятках.

кале́гія

(лац. collegium = таварыства, супольнасць)

1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.);

2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў).