Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экспеды́цыя

(лац. expeditio)

1) адпраўка і рассылка чаго-н. (карэспандэнцыі, тавараў і інш.);

2) установа або аддзел установы, які займаецца адпраўкай і рассылкай чаго-н. (напр. э. выдавецтва);

3) паездка, паход групы асоб з якім-н. спецыяльным заданнем, а таксама ўдзельнікі гэтай паездкі, паходу (напр. палярная э., дыялекталагічная э.);

4) ваенная аперацыя, якая праводзіцца ўзброенымі сіламі ў аддаленай мясцовасці, а таксама ўзброеныя сілы, прызначаныя для такой аперацыі.

экспе́рт

(фр. expert, ад лац. expertus = вопытны)

спецыяліст, якога запрашаюць для правядзення экспертызы па якім-н. спрэчным ці няясным пытанні, напр. у судовай практыцы.

эксперты́за

(фр. expertise, ад лац. expertus = вопытны)

вывучэнне спецыялістам (экспертам) пытанняў, для вырашэння якіх патрэбны спецыяльныя веды ў галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. (напр. бухгалтарская э., судовая э.).

эксперыме́нт

(лац. experimentum = вопыт, практыка)

1) навукова пастаўлены дослед (напр. правесці э.);

2) спроба ажыццявіць што-н. (напр. смелы э.).

экспіра́цыя

(лац. expiratio)

мед. выдых, выдыханне (параўн. інспірацыя).

экспліка́цыя

(лац. explicatio = тлумачэнне)

1) тлумачэнне ўмоўных абазначэнняў на планах, картах; легенда;

2) кароткае пісьмовае суправаджэнне экспазіцыі музея або выстаўкі.

экспліцы́тны

(фр. explicite, ад лац. explicitus = прыведзены ў парадак)

яўна выражаны, які знешне праяўляецца, відавочны (проціл. імпліцытны).

эксплуата́цыя

(фр. exploitation)

1) прысваенне прадуктаў чужой працы ўласнікамі сродкаў вытворчасці (напр. э. працоўных);

2) выкарыстанне прыродных багаццяў, зямлі, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, будынкаў і г. д.

экспо́

(фр. expo(sition) = выстаўка]

міжнародная выстаўка, звычайна з лічбай, якая ўказвае год (напр. Экспо-2004).

экспрапрыя́цыя

(фр. expropriation, ад лац. ех = з + proprius = уласны)

прымусовае адабранне маёмасці, сродкаў вытворчасці, якое праводзіцца дзяржаўнымі органамі.