Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эксцэ́с

(лац. exseccus = выхад, ухіленне)

1) крайняе праяўленне чаго-н., няўстрыманасць;

2) парушэнне нармальнага ходу чаго-н., напр. грамадскага парадку.

экумені́зм

(ад гр. oikumene = Сусвет)

рух за аб’яднанне ўсіх хрысціянскіх цэркваў.

экшн

(англ. action)

фільм у жанры баевіка з пастановачнымі трукамі.

эласты́чны

(н.-лац. elasticus, ад гр. elastikos = пругкі)

1) пругкі, гнуткі, здольны расцягвацца і вяртацца ў ранейшы стан (напр. э. бінт, э-ыя калготкі);

2) перан. мяккі, плаўны, павольны (напр. э-ыя рухі).

элега́нтны

(фр. élégant, ад лац. elegans, -ntis = вытанчаны)

1) зграбны, прыгожы (напр. э. касцюм);

2) з густам апрануты (напр. э-ая жанчына).

электара́т

(англ. electorat, ад лац. elector = выбаршчык)

сукупнасць выбаршчыкаў, што галасуюць за якую-н. палітычную партыю або за якога-н. палітычнага дзеяча на парламенцкіх, прэзідэнцкіх або муніцыпальных выбарах.

электро́д

(ад гр. elektron = янтар + hodos = дарога)

1) праваднік, якім заканчваецца ўчастак электрычнага ланцуга;

2) састаўная частка гальванічнага элемента, матэрыял якога непасрэдна ўдзельнічае ў электрахімічнай рэакцыі;

3) праваднік у выглядзе сеткі або пласціны, змешчаны ўнутры электроннай лямпы з мэтай стварэння электрычнага поля.

электро́ніка

(англ. electronics, ад гр. elektron = янтар)

1) раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах;

2) галіна тэхнікі, якая звязана з вытворчасцю і прымяненнем электронных прыбораў;

3) электронныя прыборы, устройствы, машыны.

электрыфіка́цыя

(ад гр. elektron = янтар + лац. facere = рабіць)

шырокае прымяненне электрычнай энергіі ў вытворчасці і быце.

элеме́нт

(лац. elementum = стыхія, першапачатковае рэчыва)

1) простае рэчыва, якое ўжо нельга раскласці на больш дробныя (напр. перыядычная сістэма элементаў);

2) састаўная частка чаго-н.; дэталь якога-н. механізма;

3) доля чаго-н. у чым-н. (напр. усходнія элементы ў паэзіі);

4) член сацыяльнай групы (напр. прагрэсіўныя элементы грамадства, злачынныя элементы).