Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пунш

(англ. punch)

спіртны напітак, звычайна гарачы, які гатуецца з рому з цукрам, лімонным сокам або фруктамі.

пуры́зм

(фр. purisme, ад лац. purus = чысты)

1) залішне суровае імкненне захаваць чысціню мовы, культуры і інш.;

2) барацьба супраць запазычанняў і новаўвядзенняў (у мове, норавах і г. д.).

пута́на

(іт. puttana)

прастытутка (звычайна валютная).

путч

(ням. Putsch)

авантурыстычная спроба групы змоўшчыкаў зрабіць дзяржаўны пераварот.

пушбо́л

(англ. push-ball, ад push = піхаць + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з вялікім скураным мячом, які трэба прапіхнуць у вароты праціўніка.

пэ́йджынг

(англ. paging)

спосаб сувязі пры дапамозе пэйджэра.

пэ́йджэр

(англ. pager)

партатыўны прыбор, здольны атрымліваць паведамленні.