Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фасфа́ты

(фр. phosphate, ад гр. phos = святло)

солі фосфарнай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.

фат

(фр. fat, ад лац. fatuus = дурны)

самазадаволены франт, пусты, пошлы чалавек.

фаталі́зм

(фр. fatalisme, ад лац. fatalis = наканаваны)

вера ў непазбежнасць лёсу, у тое, што ўсё прадвызначана нейкай таямнічай сілай.

фаталі́ст

(фр. fataliste, ад лац. fatalis = наканаваны)

чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.

фата́льны

(лац. fatalis)

непазбежны, наканаваны лёсам (напр. ф. збег акалічнасцей).

фа́уна

(н.-лац. fauna, ад лац. Fauna = імя багіні палёў і лясоў, апякункі статкаў у старажытнарымскай міфалогіі)

сукупнасць усіх відаў жывёл якой-н. мясцовасці або геалагічнага перыяду (параўн. флора).

фашы́зм

(іт. fascismo, ад лац. fascis = вязка прутоў, пучок)

ідэалагічная форма адкрытай ваяўнічай тэрарыстычнай дыктатуры, якая ажыццяўляе палітыку шавінізму, расізму, агрэсіі.

федэра́цыя

(фр. fédération, ад лац. foederato = саюз, аб’яднанне)

1) форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой некалькі дзяржаўных утварэнняў, якія валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю, утвараюць адну саюзную дзяржаву, а таксама сама дзяржава, арганізаваная на такіх пачатках;

2) саюз свабодных таварыстваў, арганізацый (напр. шахматная ф.).

феерве́рк

(ням. Feuerwerk, ад Feuer = агонь +Werk = работа)

1) каляровыя агні, рознакаляровыя асвятляльныя ракеты, якія запускаюцца ў час свят, урачыстасцей;

2) перан. імклівы паток чаго-н. (напр. ф. слоў).

фее́рыя

(фр. féerie, ад fée, = фея, чараўніца)

1) тэатральны спектакль або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам і выкарыстаннем розных сцэнічных эфектаў;

2) перан. чароўнае, казачнае відовішча.