семіна́р
(лац. seminarium)
1) практычныя заняткі, арганізаваныя ў вышэйшай навучальнай установе па групах; абмеркаванне студэнцкіх або аспіранцкіх дакладаў, самастойных работ;
2) групавыя заняткі, арганізаваныя для спецыяльнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі або палітычнай адукацыі (напр. с. настаўнікаў).
семіна́рыя
(лац. seminarium = рассаднік)
1) сярэдняя духоўная навучальная ўстанова;
2) сярэдняя навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў у царскай Расіі і некаторых іншых краінах.
сена́т
(лац. senatus)
1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме рэспубліканскага перыяду;
2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;
3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗІПА, Францыі і некаторых іншых краінах.
сені́льны
(лац. senilis)
мед. старэчы (напр. с. псіхоз).
сенса́цыя
(фр. sensation, ад лац. sensus = пачуццё, адчуванне)
1) моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі, паведамлення;
2) з’ява, паведамленне, якое выклікае ўсеагульную цікавасць, узбуджэнне.
сентэ́нцыя
(лац. sententia = думка, меркаванне)
выслоўе павучальнага характару (напр. выслухваць сентэнцыі).
сепара́тны
(лац. separatus = аддзелены)
1) асобны, адасоблены (напр. с-ая група);
2) які вядзецца, заключаецца без ведама і згоды саюзнікаў (напр. с. мір).
сепараты́́зм
(фр. séparatisme, ад лац. separatus = аддзелены)
імкненне да аддзялення, адасаблення (напр. палітычны с.); проціл. уніянізм.
се́рвер
(англ. server)
1) камп’ютэр, які выконвае функцыі абслугоўвання карыстальнікаў і кіруе размеркаваннем інфармацыйных рэсурсаў у вылічальных сетках;
2) праграма, якая забяспечвае доступ да інфармацыйных рэсурсаў у вылічальных сістэмах.
серві́з
(фр. service, ад servir = накрываць на стол)
поўны набор сталовай ці чайнай пасуды з агульным мастацкім афармленнем на пэўную колькасць асоб.