Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плея́да

(гр. Pleias, -ados = назва групы з сямі старажытнагрэчаскіх паэтаў-трагікаў)

група выдатных дзеячаў навукі, культуры адной эпохі, аднаго напрамку (напр. п. пачынальнікаў беларускай літаратуры).

пло́мба

(польск. plomba < фр. plomb, ад лац. plumbum = свінец)

1) кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу з выціснутай на ім пячаткай, які прывешваецца да замкнутых дзвярэй, прыбораў, апаратаў і інш.;

2) рэчыва, якім запаўняюць карыёзнае дупло ў зубе.

пло́тэр

(англ. plotter = нанясенне на паперу дыяграм)

інф. друкавальнае ўстройства ЭВМ для вываду графічнай інфармацыі, графічны прынтэр.

плутакра́т

(ад гр. plutos = багацце + kratos = улада)

прадстаўнік найбольш багатай і ўплывовай часткі пануючага класа.

плутакра́тыя

(гр. plutokratia, ад plutos = багацце + kratos = улада)

палітычны лад, у якім дзяржаўная ўлада належыць кучцы самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа.

плюралі́зм

(фр. pluralisme, ад лац. pluralis = множны)

1) філасофскае вучэнне, паводле якога ў аснове свету ляжыць мноства незалежных духоўных сутнасцей (параўн. дуалізм, манізм);

2) прызнанне права на існаванне множнасці метадаў, падыходаў, партый, напрамкаў (напр. п. думак).