Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бухга́лтар

(ням. Buchhalter, ад Buch = кніга + Halter = прымальнік)

спецыяліст па грашовых разліках ва ўстанове, на прадпрыемстве.

бухгалтэ́рыя

(ням. Buchhalterei, ад Buchhalter = бухгалтар)

1) тэорыя і практыка вядзення ўліку фінансава-гаспадарчай дзейнасці;

2) падліковы аддзел ва ўстанове, на прадпрыемстве.

бу́цік

(фр. boutique)

невялікі магазін, у асартыменце якога дарагія модныя тавары (адзенне, абутак, галантарэя).

бу́цы

(англ. boots)

чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол (параўн. кеды).

бу́шаль

(англ. bushel)

мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (каля 36 л).