Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прызёр

(фр. priseur)

удзельнік спаборніцтва, які атрымаў прыз.

прымадо́нна

(im. primadonna = літар. першая дама)

спявачка, якая выконвае першыя партыі ў оперы, аперэце.

прыма́т

(лац. primatus)

перавага, першаснасць, асноўнае значэнне (напр. п. розуму над пачуццем).

пры́ма-балеры́на

(im. prima ballerina)

балерына, якая выконвае першыя ролі ў балеце.

прыміты́ўны

(лац. primitivus)

1) просты, не складаны па будове, выкананню (напр. п. механізм);

2) недастаткова глыбокі, надта спрошчаны (напр. п. твор);

3) неразвіты (напр. п-ая асоба).

пры́нтэр

(англ. printer)

устройства для вываду інфармацыі з камп’ютэра ў друк.

пры́нцып

(лац. principium = аснова, пачатак)

1) асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. навукі, тэорыі (напр. дэмакратычны п. кіраўніцтва);

2) перакананне, пункт гледжання (напр. трымацца цвёрдых прынцыпаў);

3) асноўная асаблівасць будовы якога-н. механізма (напр. п. дзеяння машыны).

прыярытэ́т

(ням. Priorität, ад лац. prior = першы)

1) першынство, першае месца па часе ў адкрыцці, вынаходніцтве, фармуліроўцы якой-н. ідэі (напр. агульнапрызнаны п.);

2) пераважаючае значэнне чаго-н. (напр. п. эканомікі).

прэа́мбула

(фр. préambule, ад лац. praeàmbulus = які наперадзе)

1) уступная растлумачальная частка якога-н. міжнароднага дакумента (напр. п. дагавора);

2) перан. уступ да размовы (напр. жартаўлівая п.).

прэвалі́раваць

(ням. prävalieren, ад лац. praevalere = пераважаць, перавышаць)

мець перавагу, пераважаць (напр. павінны п. інтарэсы справы).