Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

краўч

(англ. crouch = схіляцца, прысядаць)

1) стойка ў сагнутым становішчы ў боксе;

2) нізкая стойка пры спусках у лыжным спорце.

крах

(ням. Krach)

1) банкруцтва, разарэнне (напр. біржавы к.);

2) перан. поўны правал, няўдача (напр. к. знешняй палітыкі).

кроль

(англ. crawl)

стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім рукі папераменна выносяцца на паверхню вады (параўн. батэрфляй, брас).

крос

(англ. cross)

1) спартыўны бег або гонкі па перасечанай мясцовасці (напр. веласіпедны к., лыжны к.);

2) сустрэчны ўдар у боксе, які перасякае шлях рукі праціўніка;

3) шчыт пераключэнняў на тэлефоннай станцыі.

кро́сінг

(англ. crossing, ад cross = перасякаць)

1) вентыляцыйны праход у шахце для раздзялення перасякальных струменяў паветра;

2) сп. забаронены прыём у забегу, заездзе, калі адразу пасля абгону рэзка перасякаецца шлях саперніку.

круаса́н

(фр. croissant)

булка са слаёнага слоенага цеста з салодкай начынкай, выпечаная ў форме паўмесяца.

круі́з

(англ. cruise)

марское турыстычнае падарожжа (звычайна па замкнутым маршруце).

круп’е́

(фр. croupier)

распарадчык гульні і банкаўшчык у ігральным доме.

крыз

(фр. crise = прыступ)

мед. раптоўнае рэзкае абвастрэнне хваробы (напр. гіпертанічны к.).

кры́зіс

(гр. krisis = рашэнне, пераломны пункт)

1) рэзкі, круты пералом у чым-н. (напр. урадавы к., к. хваробы);

2) абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця (напр. фінансавы к.);

3) востры недахоп чаго-н. (напр. жыллёвы к.).