Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́нта

(іт. conto)

рахунак (у банку).

контакарэ́нт

(іт. conto corrente)

бягучы рахунак, які адкрываецца банкамі, фірмамі сваім пастаянным кліентам для ўзаемнага разліку паміж імі.

контраге́нт

(лац. contrahens, -ntis = які дамаўляецца)

кожны з двух бакоў (асоба або ўстанова) у дагаворы ў адносінах адзін да другога.

корт

(англ. court)

пляцоўка для гульні ў тэніс.

ко́смас

(гр. kosmos = Сусвет)

сусветная прастора, Сусвет, а таксама бліжэйшая прастора за межамі зямной атмасферы.

ко́фе

(англ. coffee, гал. kaffie, ад ар. kahva)

зярняты або парашок з зярнят кафейнага дрэва, а таксама напітак з гэтага парашку.

кофр

(фр. coffre)

вялікая дарожная сумка з некалькімі аддзяленнямі.

кошт

(польск. koszt, ад с.-в.-ням. kost)

выражаная ў грашах вартасць чаго-н. (напр. к. працы, к. тавараў).

кра́кер

(ад англ. crack = расколваць)

жарг. праграміст або карыстальнік, які атрымлівае матэрыяльную выгаду ад пераадолення абароны дадзеных камп’ютэрных сетак, праграм.

краке́т

(англ. croquet, фр. croquet)

гульня спартыўнага тыпу, у якой шар ударамі драўлянага малатка праводзіцца праз размешчаныя ў пэўным парадку драцяныя вароты, а таксама набор прылад для такой гульні.