Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́ка

(ісп. соса, з індз.)

кустовая расліна сямейства какаінавых, пашыраная ў тропіках Паўднёвай Амерыкі; дае какаін і іншыя алкалоіды.

ко́ка-ко́ла

(англ. соса cola)

безалкагольны газіраваны напітак з дабаўкай экстракту з лісця кокі і пладоў колы.

ко́ла

(н.-лац. cola, ад афр. kola)

вечназялёнае дрэва, пашыранае ў тропіках Афрыкі, плады якога выкарыстоўваюцца ў медыцыне і харчовай прамысловасці, напр. для вырабу кока-колы.

ко́ма

(н.-лац. coma, ад гр. koma = глыбокі сон)

мед. выключна цяжкі паталагічны стан арганізма са стратай прытомнасці, парушэннем кровазвароту, дыхання, працэсу абмену.

коміваяжо́р

(фр. commis voyageur)

прадстаўнік фірмы, які раз’язджае з узорамі тавараў і збірае заказы, заключае гандлёвыя здзелкі.

ко́мікс

(англ. comics)

серыя малюнкаў з кароткімі суправаджальнымі тэкстамі, што ўтвараюць закончанае апавяданне, звычайна прыгодніцкага зместу.

ко́мплекс

(лац. complexus = сувязь, ахоп)

сукупнасць паняццяў, з’яў,.прадметаў, дзеянняў, якая ўспрымаецца як адно цэлае (напр. архітэктурны к., к. гімнастычных практыкаванняў).

ко́нкурс

(лац. concursus = сутыкненне)

спаборніцтва з мэтай выявіць лепшых яго ўдзельнікаў (напр. міжнародны к., к. піяністаў).

ко́нкурс-шо́у

(ад лац. concursus = сутыкненне + англ. show = відовішча, паказ)

сцэнічнае відовішча, заснаванае на спаборніцтве і выбары пераможцы.

ко́нсул

(лац. consul)

1) службовая асоба, прызначаная ў якасці пастаяннага прадстаўніка ў якім-н. горадзе іншай дзяржавы для абароны інтарэсаў сваёй дзяржавы і грамадзян;

2) адна з дзвюх вышэйшых службовых асоб у Старажытным Рыме, якая ажыццяўляла ваенную і грамадзянскую ўладу.