Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

правака́тар

(лац. provocator = які кідае выклік)

1) тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі;

2) асоба, якая падбухторвае да чаго-н. са здрадніцкімі мэтамі.

правака́цыя

(лац. provocatio = выклік)

1) здрадніцкае падбухторванне каго-н. да дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў;

2) агрэсіўнае дзеянне з мэтай выклікаць ваенны канфлікт;

3) мед. штучнае выкліканне якіх-н. праяў хваробы.

правізо́рны

(ням. provisorisch, ад лац. provisor = які прадбачыць)

1) папярэдні, не канчатковы (напр. п-ае рашэнне);

2) часовы (напр. п-ыя меры).

прагматы́зм

(англ. pragmatism, ад гр. pragma, -atos = дзеянне, практыка)

1) напрамак у філасофіі, які адмаўляе неабходнасць пазнання аб’ектыўных законаў і прызнае ісцінай толькі тое, што дае карысныя вынікі;

2) паводзіны, дзейнасць, прасякнутыя цвярозым, дакладным разлікам.

прагма́тык

(гр. pragmatikos = дзелавы)

1) паслядоўнік прагматызму як філасофскай сістэмы;

2) вельмі практычны чалавек.

прагназі́раваць

(ням. prognosieren, ад гр. prognosis = прадбачанне)

састаўляць прагноз будучага стану розных з’яў (прыродных, грамадскіх і інш.).

прагно́з

(гр. prognosis)

прадбачанне, прадказанне аб будучым развіцці і выніках якіх-н. падзей на аснове пэўных дадзеных (напр. п. надвор’я).

прагра́ма

(гр. programma = аб’ява, распараджэнне)

1) план прадстаячай дзейнасці, работ, мерапрыемстваў;

2) дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі, асобнага дзеяча;

3) план правядзення свята, канцэрта, сходу, а таксама пералік нумароў, якія выконваюцца;

4) кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай установе;

5) апісанне алгарытма рашэння задачы для ЭВМ.

праграмі́раваць

(ням. programmieren, ад гр. programma = аб’ява, распараджэнне)

складаць праграмы 5 для ЭВМ.

прагрэ́с

(лац. progressus)

паступальны рух наперад, пераход на больш высокую ступень у развіцці (напр. п. навукі, тэхнічны п.); проціл. рэгрэс.