Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кі́лер

(англ. killer)

наёмны забойца.

кімано́

(яп. kimono)

1) японскае мужчынскае і жаночае адзенне ў выглядзе халата з вельмі шырокімі рукавамі;

2) асобы крой рукава ў жаночым адзенні.

кінаапера́тар

(ад гр. kineo = рухаю + лац. operator = выканаўца)

спецыяліст, які выконвае кіназдымку.

кіндэрсюрпры́з

(ням. Kindersurprise, ад Kinder = дзеці + англ. surprise = сюрпрыз)

шакаладка ў форме яйца, унутры якога змяшчаецца пластмасавы кантэйнер з маленькай цацкай ці дэталямі для збору яе.

кінеско́п

(ад гр. kinesis = рух + skopeo = назіраю)

прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая ператварае электрычныя сігналы ў адлюстраванне.

кіч

(ням. Kitsch = халтура)

безгустоўны фільм або літаратурны твор, разлічаны на знешні эфект.

кла́ка

(фр. claque)

група гледачоў, нанятая для таго, каб гучна апладзіраваць або свістаць і тым самым ствараць уражанне поспеху або правалу артыста, спектакля.

клакёр

(фр. claquer)

асоба, якая ўваходзіць у састаў клакі.

клан

(англ. clan, ад кельц. clann)

1) радавая абшчына, род (першапачаткова ў кельцкіх народаў);

2) перан. замкнутая група людзей, звязаных якімі-н. агульнымі інтарэсамі (эканамічнымі, дзелавымі і інш.).

кланда́йк

(англ. klondike, ад Klondike = назва залатаноснага раёна на паўночным захадзе Канады)

невычэрпная крыніца даходаў, прыбыткаў.