Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́мпа1

(фр. pompe)

прыстасаванне для падачы куды-н. або адкачвання вадкасці, газаў (напр. пажарная п.).

по́мпа2

(лац. pompa = урачыстае шэсце)

знешняя, паказная пышнасць (напр. прыняць каго-н. з помпай).

поп-а́рт

[англ. рор art, ад pop(ular) art = агульнадаступнае мастацтва]

фармалістычная мастацкая плынь, якая ўзнікла ў другой палавіне XX ст. у ЗША і Англіі; прадстаўнікі гэтай плыні выкарыстоўваюць стыль рэкламы і коміксаў.

поп-му́зыка

(англ. рор music = папулярная музыка)

назва розных стыляў і напрамкаў лёгкай эстраднай музыкі з выразным рытмам, арыентаванай на камерцыйны поспех.

по́стэр

(англ. poster)

каляровы плакат, які рэкламуе выступленні якой-н. музычнай групы і звычайна ўяўляе сабой вялікі фотаздымак усяго складу артыстаў гэтай групы.

по́шта

(іт. posta, ад лац. postus = пастаўлены)

1) установа, якая займаецца перасылкай пісем, пасылак, грошай і інш., а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца;

2) перасылка, дастаўка чаго-н. з дапамогай гэтай установы (напр. адправіць пасылку поштай);

электронная п. — сеткавая служба, якая дазваляе перасылаць тэкст электронным паведамленнем праз Інтэрнэт;

3) тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі і інш.).

прабле́ма

(гр. problema = задача, заданне)

1) тэарэтычнае або практычнае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання (напр. п. асваення космасу, п. выхавання);

2) нешта цяжка вырашальнае (напр. дамашняя п.).

праблема́тыка

(гр. problematikos = які датычыць пытанняў)

сукупнасць праблем 1.

праблематы́чны

(гр. problematikos = які датычыць пытанняў)

магчымы, але не даказаны; няпэўны (напр. п-ае меркаванне).

права́йдэр

(англ. provider)

арганізацыя, фірма, якая забяспечвае карыстальнікам доступ да электронна-інфармацыйных сістэм, напр. да Інтэрнэту.