Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыка́л1

(с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань)

1) мат. знак √, які абазначае дзеянне здабывання кораня;

2) хім. устойлівая група атамаў у малекуле, якая пераходзіць без змен з аднаго хімічнага злучэння ў другое.

радыка́л2

(фр. radical < с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань)

1) прыхільнік радыкалізму; член радыкальнай партыі (параўн. ліберал 1);

2) перан. прыхільнік крайніх, рашучых дзеянняў, поглядаў.

радыкалі́зм

(фр. radicalisme, ад с.-лац. radicalis = карэнны)

1) палітычная плынь, прыхільнікі якой падвяргаюць крытыцы існуючую сістэму і настойваюць на неабходнасці карэнных пераўтварэнняў і рэформ;

2) перан. рашучы спосаб дзеянняў.

радыка́льны

(с.-лац. radicalis = карэнны, ад лац. radix = корань)

1) які мае адносіны да радыкалізму 1 (напр. р-ая партыя, р-ыя перакананні);

2) перан. рашучы, карэнны (напр. р-ыя меры).

радыя́тар

(ням. Radiator, ад лац. radiare = выпраменьваць)

1) прыбор для ахаладжэння ў рухавіках унутранага згарання, у халадзільных устаноўках;

2) награвальны прыбор у сістэме ацяплення, па ўнутраных каналах якога цыркуліруе гарачая вада або пара.

радыя́цыя

(лац. radiatio = выпрамяненне)

1) выпрамяненне, што ідзе ад якога-н. цела (напр. сонечная р.);

2) радыеактыўнае выпрамяненне (напр доза радыяцыі).

радэ́о

(англ. rodeo, ад лац. rotare = круціць)

спаборніцтвы каўбояў у верхавой яздзе, накідванні ласо і інш.