Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазл

(англ. puzzle)

малюнак-галаваломка, сабраны з дэталей (кавалачкаў).

пазуме́нт

(ням. Posament, ад фр. passement)

шытая золатам або серабром тасьма для ўпрыгожвання адзення, мэблі.

пай

(цюрк. pay = частка)

доля, якая ўносіцца ў агульную справу асобным яе ўдзельнікам або прыходзіцца на каго-н. (напр. кааператыўны п.).

пакт

(лац. pactum = дагавор)

міжнародны дагавор, звычайна вялікага палітычнага значэння.

пала́та

(лац. palatium = палац)

1) уст. вялікае, пышна аздобленае памяшканне ў палацы;

2) асобны пакой для хворых у бальніцы;

3) састаўная частка заканадаўчага органа або парламента;

4) назва некаторых дзяржаўных устаноў (напр. гандлёвая п., кніжная п.).

палемізава́ць

(фр. polémiser, ад гр. polemizo = ваюю)

весці палеміку, спрачацца, пярэчыць.

пале́міка

(фр. polémique, ад гр. polemikos = ваяўнічы, варожы)

спрэчкі пры абмеркаванні навуковых, літаратурных або палітычных пытанняў.

палемі́ст

(фр. polémiste, ад гр. polemistes = ваяўнік)

той, хто ўмее або любіць палемізаваць.

палігло́т

(гр. polyglottos, ад poly = многа + glotta = мова)

чалавек, які ведае многа моў.

паліклі́ніка

(ням. Poliklinik, ад гр. poly = многа + klinike = лячэнне)

лячэбна-прафілактычная ўстанова, дзе ўрачы многіх спецыяльнасцей аказваюць насельніцтву небальнічную медыцынскую дапамогу.