інтэрнэ́т
[англ. internet, ад inter(national) = міжнародны + net = сетка]
інф. сусветная інфармацыйная камп’ютэрная сетка, якая аб’ядноўвае мноства некамерцыйных камп’ютэрных сетак і камп’ютэраў, што абменьваюцца інфармацыяй.
інтэрпо́л
(фр. interpol, ад Organisation internationale de police criminalle)
міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі, створаная групай заходніх дзяржаў.
інтэрпрэта́цыя
(лац. interpretatio = растлумачванне)
1) тлумачэнне, раскрыццё сэнсу чаго-н. (напр. і. тэксту, і. закона);
2) творчае раскрыццё вобраза або музычнага твора выканаўцам (артыстам, музыкантам і інш.).
інтэрферэ́нцыя
(ад лац. inter = паміж + ferens, -ntis = які нясе, пераносіць)
1) фіз. узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (светлавых, гукавых, электрамагнітных) пры іх накладванні адна на другую;
2) біял. узаемадзеянне віруса з клеткамі арганізма, у выніку чаго клеткі пачынаюць выпрацоўваць бялковае рэчыва, што падаўляе развіццё іншых вірусаў;
3) лінгв. узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.
інтэрфэ́йс
(англ. interface, ад лац. inter = паміж + англ. face = твар)
сістэма уніфікаваных сувязей і сігналаў у вылічальнай тэхніцы, праз якія ўстройствы вылічальнай сістэмы злучаюцца паміж сабой.
інфа́йтынг
(англ. infighting, ад in = унутр + fight = бой)
бой на блізкай дыстанцыі ў боксе.
інфанты́льны
(лац. infantilis = дзіцячы)
1) уласцівы дзіцячаму ўзросту, недаразвіты (напр. і. выгляд);
2) перан. бестурботны, легкадумны (напр. і. чалавек).
інфа́ркт
(лац. infarctus = набіты, напоўнены)
амярцвенне тканак якога-н. органа з-за адсутнасці цёку крыві ў артэрыях пры спазме або закупорцы (напр. і. сардэчнай мышцы).
інфарма́цыя
(лац. informatio = паведамленне, растлумачванне)
1) паведамленне аб становішчы спраў у якой-н. галіне; сукупнасць якіх-н. звестак (напр. газетная і.);
2) звесткі аб навакольным свеце, працэсах, з’явах, падзеях, якія ў ім працякаюць, што ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі.
інфе́кцыя
(лац. infectio)
заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.