Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

песімі́зм

(фр. pessimisme, ад лац. pessimus = найгоршы)

светаадчуванне, прасякнутае безнадзейнасцю, нявер’ем у лепшае будучае; схільнасць бачыць ва ўсім толькі дрэннае (проціл. аптымізм).

песімі́ст

(фр. pessimiste, ад лац. pessimus = найгоршы)

чалавек, схільны да песімізму (проціл. аптыміст).

пестыцы́ды

(ад лац. pestis = зараза + caedere = забіваць)

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы са шкоднікамі раслін, паразітамі дамашніх жывёл, пераносчыкамі захворванняў.

пета́рда

(фр. pétard)

папяровы піратэхнічны (гл. піратэхніка) снарад, напоўнены порахам, які дае частыя выбухі.

петы́цыя

(лац. petitio)

калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная органам улады.

піа́р

[англ. PR, ад p(ublic) r(elations) = грамадскія сувязі]

сістэма інфармацыйных сувязей прадстаўнікоў улады з грамадскасцю, якая ажыццяўляецца прэс-сакратарамі або спецыяльнымі служачымі пэўных уладных структур.

пігме́й

(гр. pigmaios = велічынёй з кулак)

1) прадстаўнік нізкарослых плямён у Цэнтральнай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі;

2) перан. чалавек надта малога росту;

3) перан. нікчэмны, абмежаваны чалавек.

пігме́нт

(лац. pigmentum = фарба, мазь)

1) рэчыва ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якое надае афарбоўку скуры, валасам, кветкам і інш.;

2) хімічнае злучэнне, якое ў выглядзе парашкоў прымяняецца для фарбавання пластмас, гумы і інш.

пігмента́цыя

(фр. pigmentation, ад лац. pigmentum = фарба, мазь)

афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігменту 1 (напр. п. скуры).

піетэ́т

(ням. Pietät, ад лац. pietas, -atis = набожнасць)

глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-н., чаго-н.