Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карнава́л

(фр. carnaval, ад іт. carnavale)

масавае народнае гулянне з вулічнымі шэсцямі, тэатралізаванымі гульнямі, танцамі, маскарадамі (напр. навагодні к.).

карні́з

(ням. Karnies)

1) архіт. гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка або робіцца над вокнамі, дзвярамі;

2) папярочка над акном, дзвярамі для штор, парцьер;

3) вузкі ўступ уздоўж абрывістага схілу гары.

карпара́цыя

(англ. corporation, ад с.-лац. corporatio = аб’яднанне)

1) група асоб, аб’яднаных агульнымі прафесійнымі або саслоўнымі інтарэсамі (напр. радыёвяшчальная к.);

2) адна з форм манапалістычнага аб’яднання; акцыянернае таварыства (напр. фінансавая к.).

карт

(англ. cart)

гоначны малалітражны аўтамабіль з матацыклетным рухавіком і без кузава.

ка́рта

(польск. karta < лац. charta, ад гр. chartes)

1) чарцёж зямной паверхні або зорнага неба (напр. геаграфічная к.);

2) ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі (напр. санаторная к.);

3) цвёрды папяровы лісток з умоўнай фігурай, які ў сукупнасці з іншымі лісткамі складае калоду для гульні.

картатэ́ка

(ад гр. chartes = ліст паперы + theke = сховішча)

збор картак з якімі-н. даведачнымі матэрыяламі, размешчаных у пэўным парадку, напр. па алфавіту, тэмах, тэрмінах.

ка́ртрыдж

(англ. cartrige)

1) кантэйнер для размяшчэння фарбавальнай стужкі і фарбавальнага рэчыва ў капіравальнай тэхніцы;

2) блок, які ўстанаўліваецца ў камп’ютэрнае ўстройства і змяшчае ў памяці пэўныя дадзеныя і праграмы.

ка́ртынг

(англ. carting)

спартыўныя гонкі на аўтамабілях тыпу карт, а таксама пляц для такіх гонак.

картэ́ж

(фр. cortège)

урачыстае шэсце, выезд (напр. вясельны к.).

картэ́ль

(фр. cartel, ад іт. cartello)

аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту (напр. нафтавы к.).