Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтраспе́кцыя

(ням. Introspektion, ад лац. introspectare = глядзець унутр)

метад вывучэння псіхічнага жыцця чалавека саманазіраннем.

інтры́га

(фр. intrigue, ад лац. intricare = заблытваць)

1) скрытыя непрыстойныя дзеянні з мэтай нашкодзіць каму-н.; нагаворы, падкопы;

2) развіццё дзеяння і спосаб яго арганізацыі ў літаратурным творы пры дапамозе складаных перыпетый.

інтрыга́н

(фр. intrigant, ад лац. intricare = заблытваць)

той, хто робіць інтрыгі 1; нагаворшчык.

інтуіты́ўны

(фр. intuitif, ад лац. intuitus = унутраны)

заснаваны на інтуіцыі (проціл. дыскурсіўны).

інтуі́цыя

(фр. intuition, ад лац. intuitus = унутраны)

неўсвядомленае чуццё, заснаванае на папярэднім вопыце, якое накіроўвае на правільныя дзеянні; прадбачлівасць, здагадка.

інты́мны

(фр. intime, ад лац. intimus = caмы глыбокі, унутраны)

1) глыбока асабісты, патаемны, сардэчны (напр. і-ыя перажыванні);

2) блізкі, прыязны, таварыскі, пазбаўлены афіцыйнасці (напр. і-ая абстаноўка).

інтыфа́да

(ар. intifada = літар. вытрасанне)

рух арабскага супраціўлення на занятых Ізраілем тэрыторыях Палестыны, які ўзнік у канцы 80-х гадоў XX ст.

інтэгра́цыя

(лац. integratio = узнаўленне)

аб’яднанне ў адно цэлае якіх-н. частак, элементаў (напр. эканамічная і.).

інтэле́кт

(лац. intelleçtus = разуменне)

здольнасць чалавека мысліць, разважаць; узровень разумовага развіцця (напр. высокі і.).

інтэлектуа́л

(лац. intellectualis = разумовы)

чалавек з высокаразвітым інтэлектам; работнік разумовай працы.