Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

капіталі́зм

(фр. capitalisme, ад лац. capitalis = галоўны)

грамадскі лад, пры якім асноўныя сродкі вытворчасці належаць класу капіталістаў.

капіта́льны

(лац. capitalis = галоўны)

грунтоўны, карэнны; вельмі важны (напр. к. рамонт, к-ае даследаванне).

капітуля́нт

(с.-лац. capitulans, -ntis)

той, хто адступае перад цяжкасцямі, адмаўляецца ад цвёрдай лініі ў чым-н.

капітуля́цыя

(с.-лац. capitulatio)

1) спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах;;

2) перан. адказ ад працягу барацьбы, ад прынцыповай абароны сваіх поглядаў, прызнанне свайго бяссілля ў чым-н. (напр. к. перад цяжкасцямі).

капры́з

(фр. caprice, ад лац. capra = каза)

1) беспадстаўнае, але настойлівае патрабаванне, недарэчнае жаданне (напр. жаночы к.);

2) перан. што-н. нечаканае, выпадковае (напр. к. моды, к. надвор’я).

ка́псула

(лац. capsula = каробачка)

1) аддзяляльная частка касмічнага лятальнага апарата, якая дасягае паверхні нябеснага цела;

2) абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.

капэ́ла

(польск. kapela, ад с.-лац. capella = капліца)

1) хор у спалучэнні з аркестрам (напр. дзяржаўная харавая к.);

2) каталіцкая ці англіканская капліца.

кара́н

(ар. qor’ān = чытанне, кніга)

свяшчэнная кніга ісламу, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі.

каранці́н

(фр. quarantaine)

1) часовая ізаляцыя хворых і асоб, якія мелі з імі зносіны, каб папярэдзіць распаўсюджванне інфекцыі;

2) санітарны пункт для агляду людзей і грузаў, што прыбылі з мясцовасці, дзе ёсць эпідэмія.

карао́ке

(яп. karaoke)

запазычаны з Японіі від забавы — непрафесійныя спевы пад музычную фанаграму.