інструкты́ўны
(фр. instructif, ад лац. instruere = настаўляць)
1) які змяшчае ў сабе кіроўныя ўказанні, інструкцыі 1 (напр. і-ая размова);
2) які дае станоўчы вынік, выніковы (напр. і-ая праца).
інстру́кцыя
(лац. instructio = настаўленне, наказ)
1) кіроўныя ўказанні, падрабязныя настаўленні, як выконваць што-н. (напр. і. па тэхніцы бяспекі);
2) правілы карыстання машынай, прыборам, прамысловым вырабам.
інструме́нт
(лац. instrumentum = прылада)
1) прылада для выканання якой-н. работы, а таксама сукупнасць такіх прылад (напр. слясарны і., хірургічны і.);
2) устройства для ўтварэння музычных гукаў (напр. духавыя інструменты, струнныя інструменты);
3) перан. сродак для дасягнення чаго-н. (напр. і. пазнання).
інсты́нкт
(лац. instinctus = пабуджэнне)
1) прыроджаная здольнасць жывёльных арганізмаў рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні па непасрэднаму пабуджэнню (напр. і. самазахавання);
2) перан. неўсвядомленая цяга, пачуццё (напр. мацярынскі і.);
3) перан. унутранае чуццё, прадчуванне чаго-н. (напр. і. страху).
інстыту́т
(фр. institute, ад лац. institutum = устанаўленне)
1) назва некаторых вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў (напр. педагагічны і., і. мовазнаўства);
2) сукупнасць порм у якой-н. галіне грамадскіх адносін (напр. і. шлюбу).
інсу́льт
(лац. insultus = прыступ, скачок)
мед. апаплексія галаўнога мазгу, якая суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі.
інтана́цыя
(фр. intonation, ад лац. intonare = гучна вымаўляць)
1) рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні (напр. пытальная і.);
2) манера вымаўлення, якая выражае пачуцці таго, хто гаворыць (напр. раздражнёная і.);
3) ступень дакладнасці перадачы вышыні гукаў пры музычным выкананні (напр. чыстая і.).
інтарэ́с
(польск. interes, ад с.-лац. interesse)
1) цяга да чаго-н., зацікаўленасць чым-н. (напр. і. да літаратуры);
2) карысць, выгада; патрэбнасць (напр. практычны і.).
інтраве́рт
(англ. introvert, ад лац. intro = унутр + vertere = паварочваць)
псіх. чалавек, псіхічны склад якога характарызуецца засяроджанасцю на сваім унутраным свеце, замкнутасцю (проціл. экстраверт).
інтраніза́цыя
(фр. intronisation, ад лац. in- = на + thronus = трон)
урачыстае ўзвядзенне на прастол зноў абранага рымскага папы або патрыярха.