Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́ўпер

(лац. pauper = бедны)

чалавек, пазбаўлены сродкаў для існавання.

паўперыза́цыя

(фр. pauperisation, ад лац. pauper, -eris = бедны)

працэс масавага збяднення працоўных.

паўэрлі́фтынг

(англ. powerlifting, ад power = сіла + lifting = падыманне)

атлетычнае сілавое трохбор’е, куды ўваходзіць прысяданне са штангай, жым штангі лежачы на спіне і падыманне штангі ад падлогі.

па́фас

(гр. pathos = пачуццё, страсць)

уздым, запал, энтузіязм (напр. гаварыць з пафасам, п. творчасці).

пацые́нт

(лац. patiens, -ntis = які пакутуе)

хворы ў адносіных да ўрача, у якога ён лечыцца.

пацыфі́зм

(фр. pacifisme, ад лац. pacificus = прымірэнчы)

палітычная плынь і светапогляд, якія асуджаюць любыя войны.

пацыфі́ст

(фр. pacifiste, ад лац. pacificus = міратворчы)

прыхільнік пацыфізму.

па́шпарт

(польск. paszport < фр. passeport, ад passe = праход + port = гавань)

1) афіцыйны дакумент устаноўленага ўзору, які засведчвае асобу яго ўладальніка;

2) пасведчанне з асноўнымі звесткамі аб якой-н. машыне, абсталяванні (напр. тэхнічны п. аўтамабіля).

пашта́мт

(ням. Postamt)

галоўная паштовая ўстанова горада, якая ажыццяўляе ўсе віды паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, а таксама будынак, дзе знаходзіцца гэта ўстанова.

паэ́зія

(гр. poiesis = творчасць)

1) адзін з асноўных жанраў літаратуры, славесная мастацкая творчасць (звычайна ў вершаванай форме), а таксама творы, напісаныя вершамі (проціл. проза);

2) сукупнасць вершаваных твораў якога-н. народа, паэта, часу;

3) перан. што-н. прыгожае, узвышанае.