Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

індыві́дуум, індыві́д

(лац. individuum)

1) кожны асобна ўзяты жывы арганізм;

2) асобны чалавек сярод іншых людей, асоба.

індыка́тар

(лац. indicator = паказальнік)

1) прыбор для вымярэння фізічных велічынь (ціску, нагрузкі і інш.), а таксама для адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання (напр. акустычны і.);

2) рэчыва, якое дазваляе сачыць за станам асяроддзя або хімічным працэсам.

індыферэ́нтны

(лац. indifferens, -ntis)

абыякавы, раўнадушны да каго-н., чаго-н. (напр. і. тон, і-ыя адносіны).

і́ндэкс

(лац. index)

1) лічбавы паказчык, які выражае змены якой-н. эканамічнай з’явы (напр. і. цэн);

2) лічбавы або літарны паказчык, які змяшчаецца звычайна ўнізе літары, што ўваходзіць у матэматычны выраз;

3) умоўнае абазначэнне ў сістэме якой-н. класіфікацыі (напр. паштовы і.).

індэкса́цыя

(фр. indexation, ад лац. index = указальнік)

1) абазначэнне чаго-н. з дапамогай сістэмы ўмоўных (лічбавых, літарных або змешаных) знакаў, індэксаў (напр. паштовая і.);

2) характарыстыка якога-н. дасягнутага ўзроўню, якая вызначаецца шляхам разліку велічынь (напр. і. рэальных даходаў);

3) пераразлік велічыні грашовага змяшчэння ўкладаў, каштоўных папер у залежнасці ад узроўню інфляцыі.

індэмнітэ́т

(ням. Indemnität, ад лац. indemnitas, -atis = пакрыццё страт)

1) пакрыццё страт, кампенсацыя (звычайна ў міжнародным праве);

2) звальненне дэпутатаў ад адказнасці за парламенцкую дзейнасць (выступленні, галасаванне і інш.).

ін’е́кцыя

(лац. injectio = укідванне)

1) увядзенне лякарства ў тканкі і поласці арганізма шляхам упырсквання;

2) дадатковыя сродкі, якія ўліваюцца ў пэўную сферу эканамічнага жыцця (інвестыцыі, урадавыя закупкі тавараў і паслуг, экспарт).

іне́ртны

(лац. iners, -rtis)

1) які знаходзіцца ў стане спакою або руху, не паддаючыся ўздзеянню знешняй сілы (напр. і-ая маса);

2) перан. бяздзейны, безыніцыятыўны (напр. і. чалавек).

іне́рцыя

(лац. inertia = нерухомасць, бяздзейнасць)

1) уласцівасць цела захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя прычына не выведзе яго з гэтага стану (напр. ляцець па інерцыі);

2) перан. вяласць, бяздзейнасць, коснасць (напр. і. мыслення, і. быту).

інжыніі́рынг

(англ. engineering, ад лац. ingenium = вынаходлівасць, выдумка)

сфера дзейнасці па распрацоўцы аб’ектаў прамысловасці, іх інфраструктуры і інш., псрш за ўсё ў форме прадастаўлення на камерцыйнай аснове розных інжынерна-кансультацыйных паслуг.