Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пастэ́ль

(фр. pastel, ад іт. pastello)

мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама малюнкі, выкананыя такімі алоўкамі.

патаге́нны

(ад гр. pathos = боль, пакута + genos = род)

мед. хваробатворны (напр. п-ыя мікробы).

патало́гія

(ад гр. pathos = боль, пакута + logos = вучэнне)

1) навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме, а таксама самі такія адхіленні;

2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін, п. развіцця грамадства).

патрыманія́льны

(лац. patrimonialis)

спадчынны, родавы.

патрыя́рх

(гр. patriarches = родапачынальнік)

1) кіраўнік роду ў родавым грамадстве;

2) вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы;

3) перан. стары і вельмі паважаны чалавек у якім-н. калектыве.

патэ́нт

(лац. patens, -ntis = адкрыты, яўны)

1) дакумент, у якім засведчана права вынаходніка на яго вынаходства;

2) пасведчанне на права займацца пэўнай дзейнасцю (напр. гандлем, промыслам).

патэнцыя́льны

(с.-лац. potentialis)

які існуе ў скрытым выглядзе і можа праявіцца ў пэўных умовах; магчымы (проціл. актуальны 2).

патэрналі́зм

(англ. paternalism, ад лац. paternus = бацькоўскі)

1) від дабрачыннасці, які выяўляецца ў клопаце кіраўніцтва ўстановы або прадпрыемства аб бытавых і культурных умовах падначаленых;

2) апека буйных дзяржаў пад больш слабымі краінамі, калоніямі, тэрыторыямі.

патэ́тыка

(гр. pathetikos = хвалюючы)

усхваляваны тон размовы, літаратурнага твора, музыкі, кіно, тэатральнай пастаноўкі.

па́ўза

(лац. pausa, ад гр. pausis = спыненне)

кароткі перапынак у гутарцы, гучанні музычнага твора, працы і інш.