Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бааба́б, , м.

  1. Гіганцкае трапічнае лісцевае дрэва з вельмі тоўстым ствалом.

  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. баабабавы, .

ба́ба1, , н.

  1. Матчына або бацькава маці.

  2. Старая жанчына наогул.

  3. Замужняя жанчына (разм.).

  4. мн. Жанчыны наогул (разм.).

    • Бабы пайшлі жаць.
  5. Жонка (разм.).

    • Мая баба прыбралася як на вяселле.
  6. Жанчына, якая прымала роды (разм. уст.).

    • За бабу была Праксэда з Бадзінава.
  7. Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (разм. іран.).

    • — Смялей, не будзь бабай — крычалі яму.

  • Каменная баба — старажытная статуя з каменя.

  • Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура.

  • Бой-баба (разм.) — мажная адважная жанчына.

  • Хват-баба (разм.) — увішная, працавітая жанчына.

  • Шалёная баба (разм.) — жанчына з крутым характарам.

|| зб. баб’ё, .

|| прым. бабін, .

  • Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.

ба́ба2, , ж. (спец.).

Ударная частка механічнага молата для забівання паляў і для іншых мэт.

  • Чыгунная б.

ба́ба3, , ж.:

  • ромавая баба — кекс цыліндрычнай або канічнай формы, які насычаны ромам, віном.

ба́бах, гукаперайм.

  1. Ужыв. гукапераймальна для перадачы моцнага грукату (выбуху, стрэлу, падзення чаго-н. цяжкага).

  2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў «бабахнуць», «бабахаць» (разм.).

баба́хнуцца, ; зак. (разм.).

Зваліцца адкуль-н. з шумам.

  • Б. з печы.

баба́хнуць, ; зак. (разм.).

  1. каго (што) і без дапаўнення. Моцна ўдарыць, стукнуць.

    • Бабахнулі дзверы.
  2. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець.

    • Бабахнуў карабін.
    • Бабахнуў гром.

|| незак. бабахаць, .

|| наз. бабаханне, .

баба-яга, , ж.

У казках славянскіх народаў: злая вядзьмарка, чараўніца.

бабёр, , ж.

  1. Жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў і мае каштоўнае футра.

  2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.

    • Хадзіць у бабрах.

|| прым. бабровы, .

  • Бабровая хатка.
  • Б. запаведнік.
  • Бабровая шапка.

бабі́на, , ж. (спец.).

У розных відах вытворчасці: род шпулі, валіка для намотвання чаго-н.