ба́ба1,
-
Матчына або бацькава маці.
-
Старая жанчына наогул.
-
Замужняя жанчына (
разм. ). -
мн. Жанчыны наогул (разм. ).- Бабы пайшлі жаць.
-
Жонка (
разм. ).- Мая баба прыбралася як на вяселле.
-
Жанчына, якая прымала роды (
разм. уст. ).- За бабу была Праксэда з Бадзінава.
-
Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (
разм. іран. ).- — Смялей, не будзь бабай — крычалі яму.
Каменная баба — старажытная статуя з каменя.
Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура.
Бой-баба (
разм. ) — мажная адважная жанчына.Хват-баба (
разм. ) — увішная, працавітая жанчына.Шалёная баба (
разм. ) — жанчына з крутым характарам.
||
||
Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)