Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́жаренный

1. вы́палены, мног. павыпа́льваны, напа́лены;

2. вы́печаны; вы́смажаны; вы́сквараны; см. вы́жарить.

выжа́ривание

1. выпа́льванне, -ння ср., напа́льванне, -ння ср.;

2. (о кушаньях) выпяка́нне, -ння ср.; (о мясе) высма́жванне, -ння ср.; (о сале) высква́рванне, -ння ср.; см. выжа́ривать;

выжа́ривать несов.

1. (сильно нагревать, прокаливать) выпа́льваць, напа́льваць;

2. (кушанье) выпяка́ць; (мясо) высма́жваць; (сало) высква́рваць;

выжа́риваться

1. (палиться на жару) выпа́львацца, напа́львацца;

2. (о кушаньях) выпяка́цца; (о мясе) высма́жвацца; (о сале) высква́рвацца; см. вы́жариться;

3. страд. выпа́львацца, напа́львацца; выпяка́цца; высма́жвацца; высква́рвацца; см. выжа́ривать.

вы́жарить сов.

1. (сильно нагреть, прокалить) вы́паліць, мног. павыпа́льваць, напалі́ць;

2. (кушанье) вы́печы, мног. павыпяка́ць; (мясо) вы́смажыць; (сало) вы́скварыць;

вы́жариться

1. (прокалиться на жару) вы́паліцца, напалі́цца;

2. (о кушаньях) вы́печыся; (о мясе) вы́смажыцца; (о сале) вы́скварыцца.

вы́жатыйI

1. вы́ціснуты, мног. павыціска́ны;

2. вы́кручаны, мног. павыкру́чваны; адці́снуты;

3. вы́жаты;

4. вы́ціснуты, мног. павыціска́ны; см. вы́жатьI.

вы́жатыйII вы́жаты, мног. павыжына́ны, павыжына́ты; см. вы́жатьII.

вы́жатьI сов.

1. вы́ціснуць, мног. павыціска́ць;

2. (бельё) вы́круціць, мног. павыкру́чваць; адці́снуць;

3. спорт. вы́жаць;

4. перен. вы́ціснуць.

вы́жатьII сов., с.-х. вы́жаць, мног. павыжына́ць.