Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вои́нствующий прил. ваяўні́чы;

вои́нствующий атеи́ст ваяўні́чы атэі́ст.

вои́стину нареч., высок. сапраўды́.

вои́тель

1. уст. (воин) ваяўні́к, род. ваеўніка́ м.;

2. перен., разг., шутл. вая́ка, -кі м.;

вои́тельница

1. ваяўні́ца, -цы ж.;

2. вая́ка, -кі ж.; см. вои́тель.

вой м.

1. выццё, род. выцця́ ср.; скавыта́нне, -ння ср.;

2. разг. (плач) плач, род. пла́чу м.; (вопль) ля́мант, -ту м.; галашэ́нне, -ння ср.;

3. (протест) крык, род. кры́ку м.;

тако́й вой по́дняли такі́ крык паднялі́.

во́йлок ля́мец, -мцу м.;

во́йлочный ля́мцавы.

война́ прям., перен. вайна́, -ны́ ж.;

Вели́кая Оте́чественная война́ Вялі́кая Айчы́нная вайна́;

Пе́рвая мирова́я война́ Пе́ршая сусве́тная вайна́;

Втора́я мирова́я война́ Друга́я сусве́тная вайна́;

справедли́вая освободи́тельная война́ справядлі́вая вызвале́нчая вайна́;

несправедли́вая захва́тническая война́ несправядлі́вая захо́пніцкая вайна́;

объяви́ть войну́ аб’яві́ць (абвясці́ць) вайну́;

быть в состоя́нии войны́ быць у ста́не вайны́;

развяза́ть войну́ развяза́ць вайну́;

холо́дная война́ хало́дная вайна́;

гражда́нская война́ грамадзя́нская вайна́;

экономи́ческая война́ эканамі́чная вайна́.

во́йско во́йска, -ка ср.;

регуля́рные во́йска рэгуля́рныя во́йскі;

возду́шно-деса́нтные войска́ паве́трана-дэса́нтныя во́йскі;

войсково́й вайско́вы;

войсковы́е формирова́ния вайско́выя фармірава́нні;

войсковы́е уче́ния вайско́выя вучэ́нні;

войскова́я артилле́рия вайско́вая артыле́рыя.