Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

féhlgehen* аддз. vi (s)

1) збі́цца з даро́гі

2) памыля́цца

Féhlgewicht n -(e)s, -e недава́га, недава́жка

féhlgreifen аддз. vi спудлава́ць, прамахну́цца, памылі́цца;

er hat mit díeser Beháuptung féhlgegriffen ён памылі́ўся, сцвярджа́ючы гэ́та

Féhlgriff m -(e)s, -e про́мах, памы́лка

Féhlleistung f -, -en

1) про́мах, прама́шка

2) брак

féhlleiten аддз. vt накірава́ць на няпра́вільны шлях; перан. збіць з то́лку [панталы́ку]

Féhlmenge f -, -n недаста́ча, няста́ча, дэфіцы́т

féhlschießen* аддз. vi спудлава́ць, прамахну́цца (пры стральбе)

Féhlschlag m -(e)s, -schläge

1) про́мах

2) няўда́ча, права́л

féhlschlagen* аддз. vi

1) прамахну́цца (пры ўдары)

2) не здзяйсня́цца, не ўдава́цца;

(bei) ihm schlägt álles fehl яму́ ніко́лі нічо́га не ўдае́цца