Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Fáta Morgána f -, -nen і -s міра́ж

Fátum n -s, -ta фа́тум, лёс, наканава́нне

Fátzke m -n, -n шалапу́т; бла́зан

fáuchen vi фы́ркаць, шыпе́ць (пра кошку)

fául a

1) гнілы́, ту́хлы;

die Sáche ist ~ спра́ва дрэнь

2) ляні́вы, гультаява́ты;

éine ~e Geschíchte пры́края гісто́рыя;

éine ~e Áusrede пуста́я адгаво́рка

Fáulbeerbaum m -(e)s, -bäume бат.

1) крушы́на, жасцёр

2) чаро́мха

Fáulbeere f -, -n я́гада крушы́ны [чаро́мхі]

fáulen vi гні́сці, ту́хнуць, псава́цца;

den Flachs ~ lássen* мачы́ць лён

fáulenzen vi гультаява́ць, ленава́цца, біць бі́бікі

Fáulenzer m -s, -

1) гульта́й

2) разм. кушэ́тка